Правееш іх, і вецер разгоніць іх, і бура рассыпле іх: а ты будзеш радавацца ў Госпадзе і цешыцца ў Святым Ізраэлевым.
ЕРАМІІ 51:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я пашлю ў Бабілон веяльшчыкаў, і яны перавеюць яго, і знішчаць зямлю яго, бо адусюль нападуць на яго ў дзень няшчасця. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я пашлю ў Бабілон тых, якія веюць, і яны разьвеюць яго і спустошаць зямлю ягоную, бо адусюль зьвернуцца супраць яго ў дзень ліхі [для яго]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пашлю на Вавілон вейнікаў, і разьвеюць яго, і спустошаць зямлю яго, бо ў дзень бедства нападуць на яго з усіх бакоў. |
Правееш іх, і вецер разгоніць іх, і бура рассыпле іх: а ты будзеш радавацца ў Госпадзе і цешыцца ў Святым Ізраэлевым.
Гэта кажа Госпад, Адкупіцель ваш, Святы Ізраэлеў: «Дзеля вас паслаў у Бабілон і вывеў усіх бежанцаў і халдэяў, якія выхваляюцца сваімі караблямі.
Я адвеяў іх веялкай у брамах зямлі; пазбавіў патомства ды выгубіў Свой народ, але яны не вярнуліся са шляхоў сваіх!
Склічце лучнікаў супраць Бабілона. Вы ўсе, хто нацягвае лукі; расстаўце лагер вакол яго, каб ніхто не выйшаў, і аддайце яму належна за яго справы і ўсё, што ён вам рабіў, зрабіце яму, бо ён паўстаў супраць Госпада, супраць Святога Ізраэлева!
І спатыкнецца пыха, і ўпадзе, і не будзе каму яе падняць, і запалю Я агонь па яго гарадах, і ён праглыне ўсё навакол”.
Адна трэцяя частка твая памрэ ад пошасці і загіне пасярод цябе ад голаду; і адна трэцяя частка твая ўпадзе ад меча ў ваколіцах тваіх; а адну трэцюю частку тваю Я раскідаю на ўсе вятры і выцягну меч на іх.
Веялка Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысціць ток Свой і збярэ пшаніцу Сваю ў свіран, а салому спаліць агнём незгасальным».