ЕРАМІІ 48:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сумуйце дзеля яго ўсе, хто навокал яго, ды ўсе чыста, што ведаеце імя яго, кажыце: “Як жа зламалася жазло моцнае, кій слаўны?” Біблія (пераклад А.Бокуна) Спачувайце яму, усе, хто навокал яго, і ўсе, якія ведаеце імя ягонае, і кажыце: “Як зламаны скіпетр моцны, кій слаўны!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пашкадуйце яго ўсе суседзі ягоныя, і ўсе, хто ведае імя яго, скажэце: «як паламана жазло сілы, посах славы!» |
што калаціла людзей ударамі несупынна, [жазло,] што ў шаленстве падначальвала народы ў бясконцых пераследах.
Бо апусцелі нівы Хесебона і вінаграднікі Сабамы; гаспадароў паганаў вынішчылі іх вінаградныя гронкі; аж да Язэра дайшлі яны, качавалі па пустыні: парасткі яго рассеяліся, перайшлі праз мора.
Бо зламаў Ты ярмо цяжару яго, і палку над спіной яго, і жазло ката яго, як у дзень мадыянцаў.
Як ён пераможаны, што ўсе галосяць! Як Мааб кінуўся наўцёкі і быў асаромлены! Стане Мааб насмешкаю і страхоццем для ўсіх навакол сябе».