Прамаўляй і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, фараон, цар Егіпецкі, вялікі кракадзіл, што ляжыш сярод рэк сваіх, і ты кажаш: “Мая гэта рака — я яе зрабіў сваёю!”
ЕРАМІІ 46:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Егіпет падымаецца, як Ніл, а хвалі яго бушуюць, як рэкі, і кажа ён: “Падняўшыся, пакрыю зямлю, знішчу горад і жыхароў яго”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Эгіпет падымаецца як рака, і воды ягоныя хвалююцца як ручай, і ён кажа: “Падняўшыся, пакрыю зямлю, зьнішчу горад і жыхароў ягоных”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Егіпет падымаецца, як рака, і, як патокі, захваляваліся воды яго, і кажа: «падымуся і пакрыю зямлю, загублю горад і жыхароў яго». |
Прамаўляй і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, фараон, цар Егіпецкі, вялікі кракадзіл, што ляжыш сярод рэк сваіх, і ты кажаш: “Мая гэта рака — я яе зрабіў сваёю!”
«Сын чалавечы, галасі над фараонам, царом Егіпецкім, ды скажы яму: “Леў сярод народаў, прапаў ты, а быў ты, як кракадзіл на моры; пускаў ты бурбалкі ў рэках сваіх, і муціў ваду сваімі лапамі, ды рабіў мутнымі рэкі іх”.
Сыны ж яго паўстануць і збяруць вялікі лік войска; і ён прыйдзе спешна, і ўварвецца, і вернецца, і паўстане, і дойдзе аж да яго крэпасці.
Ці ж дзеля гэтага не задрыжыць зямля і ці ж не будзе бедаваць кожны яе жыхар, уздымецца яна ўся, як плынь, узбурыцца і ападзе, як ручай Егіпецкі?