У тую ноч Я прайду па зямлі Егіпта і пазабіваю ўсё першароднае ў зямлі Егіпецкай, ад чалавека да жывёлы; і правяду суд над усімі багамі Егіпта, Я — Госпад.
ЕРАМІІ 46:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Вось, Я пакараю Амона з Но, і фараона, і Егіпет, і багоў яго, і цароў яго, фараона і тых, што спадзяюцца на яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Вось, Я наведаю Амона ў Но, і фараона, і Эгіпет, і багоў ягоных, і валадароў ягоных, і фараона, і тых, якія спадзяюцца на яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў кажа: вось, Я наведаю Амона, які ў Но, і фараона і Егіпет, і багоў яго і цароў яго, фараона, і тых, што спадзяюцца на яго; |
У тую ноч Я прайду па зямлі Егіпта і пазабіваю ўсё першароднае ў зямлі Егіпецкай, ад чалавека да жывёлы; і правяду суд над усімі багамі Егіпта, Я — Госпад.
Прадказанне Егіпту. Вось, Госпад едзе на лёгкім воблаку і ўваходзіць у Егіпет; і задрыжаць ідалы егіпецкія перад абліччам Яго, і сэрца Егіпта самлее пасярод яго.
Гэта кажа Госпад: “Вось, Я аддам фараона Хофру, цара Егіпецкага, у рукі яго ворагаў ды ў рукі тых, што цікуюць на яго душу, падобна як аддаў Сэдэцыю, цара Юдэйскага, у рукі Набукаданосара, цара Бабілона, яго ворага, які цікаваў на яго душу”».
Галасі, Хесебон, бо ты спустошаны і стаўся грудай камянёў! Гаманіце, дочкі Рабы, адзеньцеся ў зрэбніцу, галасіце і бегайце кругом муроў, бо Мільком пойдзе ў няволю, а святары яго і князі яго — разам з ім.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я выступаю супраць фараона, цара Егіпецкага, і аслаблю яму руку здаровую, але зламаную і меч выкіну з рукі яго,
Страшным будзе Госпад для іх, бо Ён знішчыць усіх багоў зямлі; і будуць пакланяцца Яму, кожны на сваім месцы, усе астравы паганаў.