ЕРАМІІ 46:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Егіпет — ялаўка ладная і прыгожая; але авадзень з поўначы наляцеў на яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Эгіпет — цялушка ладная, прыгожая, але авадзень з поўначы прыходзіць, прыходзіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Егіпет - цудоўная цялушка; але пагібель ідзе з поўначы, ідзе. |
вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.
Гэта дзень Госпада, Бога Магуццяў, дзень помсты, каб учыніў помсту ворагам Сваім: і меч будзе есці, і пад’есць, і ап’янее ад крыві іх, бо гэта ахвяра Госпаду, Богу Магуццяў, на зямлі паўночнай каля ракі Эўфрат.
Хай не ўцякае найжвавейшы і найдужэйшы не думае ўратавацца; на поўначы, на беразе ракі Эўфрат, спатыкаюцца яны і падаюць.
Гэта кажа Госпад: «Вось жа, воды нахлынуць з поўначы, і будуць яны, быццам ручай, які разліўся, і зальюць зямлю і ўсё, што на ёй, горад і жыхароў яго, і будуць крычаць людзі, і загалосяць усе жыхары зямлі
Пакуль вы весяліцеся і напышліва прамаўляеце, рабаўнікі спадчыны Маёй, пакуль вы скачаце, як цяляты па траве, і ржаце, як магутныя коні,
Эфраім — навучаная цялушка, што любіць малацьбу. Я Сам ускладу ярмо на сытую шыю яго, сам Эфраіма запрагу, араць будзе Юда, Якуб жа баранаваць будзе.