калі б баяўся я грамады вялікай і пагарда блізкіх палохала б мяне, — то маўчаў бы я больш і не выходзіў з дзвярэй.
ЕРАМІІ 38:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Валадару мой, цар! Гэтыя людзі зрабілі благое ўва ўсім, што ўчынілі прароку Ярэмію, укідваючы яго ў яму. Бо памрэ ж ён з голаду там, тым больш што няма ўжо хлеба ў горадзе!» Біблія (пераклад А.Бокуна) «Пане мой, валадару! Людзі гэтыя ўчынілі зло ў-ва ўсім, што зрабілі Ярэміі прароку, якога ўкінулі ў яму. І ён памрэ з голаду ў месцы гэтым, бо няма ўжо хлеба ў горадзе!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) «спадару мой цар! блага зрабілі гэтыя людзі, такое ўчыніўшы зь Ераміем прарокам, якога ўкінулі ў яму; ён памрэ там з голаду, бо няма болей хлеба ў горадзе». |
калі б баяўся я грамады вялікай і пагарда блізкіх палохала б мяне, — то маўчаў бы я больш і не выходзіў з дзвярэй.
І Я буду карміць іх целамі сыноў іх і дачок іх; і не адзін з іх будзе спажываць цела прыяцеля свайго з прычыны аблогі і прыгнёту, якім ціснуць іх будуць ворагі іх, якія цікуюць на іх душы”».
І цар Сэдэцыя загадаў трымаць Ярэмію на вартавым панадворку і даваць яму штодзень па булачцы хлеба з вуліцы пекараў, пакуль не скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на вартавым панадворку.
І загадаў цар Абэд-Мэлеку з Этыёпіі, кажучы: «Вазьмі сабе адсюль трыццаць чалавек і выцягні прарока Ярэмію з ямы перш, чым ён памрэ».
у гэты ж дзень, калі збудзецца гэта на тваіх вачах, Я вызвалю цябе, — кажа Госпад, — і ты не будзеш выдадзены ў рукі людзей, якіх ты баішся.
У чацвёртым месяцы, дзевятага дня месяца запанаваў голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народа зямлі.
Увесь народ яго стогне, шукаючы хлеба, на ежу выдалі каштоўнасці свае, каб ажывіць душу: «Зірні, Госпадзе, і ўзваж, бо стаўся я нікчэмны!