І сабраліся ўсе жыхары Юды і Бэньяміна ў Ерузалім у тры дні, дваццатага дня месяца, а быў гэта дзевяты месяц, і сеў увесь народ на плошчы ля дома Божага, дрыжучы дзеля граху і дажджу.
ЕРАМІІ 36:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар сядзеў у зімовым палацы ў дзевятым месяцы, і перад ім стаяла пасудзіна з распаленымі вуглямі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А валадар сядзеў у доме зімовым у дзявятым месяцы, і перад абліччам ягоным [стаяла] жарніца з распаленым [вугольлем]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цар у той час, у дзявятым месяцы, сядзеў у зімовым доме, і перад ім гарэла жароўня. |
І сабраліся ўсе жыхары Юды і Бэньяміна ў Ерузалім у тры дні, дваццатага дня месяца, а быў гэта дзевяты месяц, і сеў увесь народ на плошчы ля дома Божага, дрыжучы дзеля граху і дажджу.
Але як жанчына здраджвае каханаму свайму, так вы здрадзілі Мне, дом Ізраэля”», — кажа Госпад.
А ў пятым годзе Ёакіма, сына Осіі, цара Юдэйскага, у дзевятым месяцы аб’явілі пост перад Госпадам для ўсяго народа ерузалімскага ды ўсяго мноства народа, які сцякаўся з гарадоў юдэйскіх у Ерузалім.
і разбуру дом зімовы разам з домам летнім, і прападуць дамы з аздабленнем з косці слановай ды развалены будуць палацы вялікія”, — кажа Госпад.
Эгуд жа падышоў да яго, калі ён сядзеў у летнім пакоі, які займаў толькі ён адзін, і сказаў: «Слова ад Бога маю сказаць табе». Той хутка падняўся з пасада.