ЕРАМІІ 33:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) гэта кажа Госпад: “Калі можа быць парушаны запавет Мой з днём і запавет Мой з ноччу, так што не будзе дня і ночы ў свой час, Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэта кажа ГОСПАД. Калі можаце парушыць запавет Мой [адносна] дня і запавет Мой [адносна] ночы, каб не было ані дня, ані ночы ў часе іхнім, Біблія (пераклад В. Сёмухі) так кажа Гасподзь: калі можаце разбурыць запавет Мой пра дзень і запавет Мой пра ноч, каб дзень і ноч ня прыходзілі ў свой час, |
Ва ўсе дні зямлі не спыняцца сяўба і жніво, холад і спякота, лета і зіма, дзень і ноч».
Бо як нябёсы новыя і зямля новая, якія Я зраблю, будуць трываць перада Мною, — кажа Госпад, — так трываць будзе ваша патомства і ваша імя.
Але і тады, калі яны былі ў зямлі ворагаў іх, Я не адкінуў іх, не пагардзіў, каб іх знішчыць ды зламаць Маю дамову з імі, бо Я — Госпад, Бог іх.