Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў царом, і пяцьдзесят пяць гадоў ён цараваў у Ерузаліме. Маці яго называлася Хапсіба.
ЕРАМІІ 32:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паставілі сваіх ідалаў у доме, над якім прызывана імя Маё, каб зневажаць яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны паставілі брыдоты свае ў Доме, над якім клікалі імя Маё, каб зьневажаць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ў доме, над якім названа імя Маё, паставілі гідоты свае, апаганьваючы яго. |
Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў царом, і пяцьдзесят пяць гадоў ён цараваў у Ерузаліме. Маці яго называлася Хапсіба.
І вынес ён з дома Госпада слуп па-за Ерузалім, у даліну Цэдрона, і спаліў яго там, і сцёр яго ў пыл, і кінуў на магілы людзей простых.
І выкінуў чужых багоў і ідалаў з святыні Госпада, таксама ахвярнікі, якія пабудаваў на гары дома Госпада і ў Ерузаліме, ды выкінуў усё з горада.
Дый і ўсе кіраўнікі святароў і народ памножылі бясчынствы свае і паводле ўсіх агіднасцей паганскіх апаганілі дом Госпадаў, які асвяціў Госпад у Ерузаліме.
Бо яны пакінулі Мяне і чужым зрабілі гэтае месца, ды палілі на ім кадзіла чужым багам, якіх не ведалі ані яны, ані бацькі іх, ані цары Юды, і напоўнілі гэтае месца крывёю нявінных.
Усе палюбоўнікі твае забыліся пра цябе і не звяртаюцца да цябе, бо Я нанёс табе паразу, як ворагу, жорсткім пакараннем дзеля мноства правін тваіх, бо цяжкімі сталіся твае грахі.
А вы навярнуліся сёння і зрабілі тое, што справядліва на віду ў Мяне, абвяшчаючы вызваленне кожны блізкаму свайму, і заключылі запавет перад абліччам Маім у доме, над якім прызывана імя Маё.
І пасылаў Я да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, падымаючыся ноччу і пасылаючы, каб казалі: “Не рабіце гэтых паганых рэчаў, якія Я ненавіджу!”
а потым прыходзіце і стаіце перада Мною ў гэтым доме, над якім прызывалася імя Маё, і кажаце: “Мы выратаваныя”, каб і далей чыніць усе гэтыя брыдкія рэчы?
«Бо сыны Юды дапускаліся ліхоты на Маіх вачах, — кажа Госпад, — паставілі брыдоту сваю ў доме, над якім прызывалася імя Маё, каб зняважыць яго.
І пабудавалі ўзгорак Тафэт у лагчыне Бэн-Гэном, каб паліць агнём сыноў сваіх і дачок сваіх, чаго Я не загадваў ім і што не задумваў Я ў сэрцы Маім».