І будзе ў той дзень: ізноў выцягне Госпад руку Сваю, каб завалодаць рэштаю народа Свайго, якая застанецца з Асірыі і Егіпта, з Патроса і Куша, з Элама і з Сэнаара, з Эмата ды з астравоў на моры.
ЕРАМІІ 23:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго, вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і не будуць казаць больш: “Жыве Госпад, Які вывеў сыноў Ізраэля з зямлі Егіпецкай!”, Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і ня будуць больш казаць: "Як жывы ГОСПАД, Які вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай!", Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму, вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі ўжо ня будуць казаць: «жывы Гасподзь, які вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай», |
І будзе ў той дзень: ізноў выцягне Госпад руку Сваю, каб завалодаць рэштаю народа Свайго, якая застанецца з Асірыі і Егіпта, з Патроса і Куша, з Элама і з Сэнаара, з Эмата ды з астравоў на моры.
І Я збяру рэшткі статка Майго з усіх земляў, у якія выкіну іх, ды вярну іх на пашы іх, і будуць яны расці, і павялічацца.
Бо вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я змяню лёс народа Майго, Ізраэля і Юды, — кажа Госпад, — і вярну іх зноў у зямлю, якую Я даў бацькам іх, і возьмуць яны яе ва ўласнасць”».
Забралі вы срэбра Маё і золата, і забралі каштоўнасці Мае, і занеслі ў святыні вашы.