ЕРАМІІ 23:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго, вось, Я — супраць прарокаў, — кажа Госпад, — якія крадуць узаемна адзін у аднаго Мае словы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага Я — супраць прарокаў, кажа ГОСПАД, якія крадуць адзін у аднаго слова Маё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму вось, Я - на прарокаў, кажа Гасподзь, якія крадуць словы Мае адзін у аднаго. |
“Вось, Я да цябе, жыхарка даліны, скала на раўніне, — кажа Госпад. — Вы гаворыце: “Хто нападзе на нас? І хто ўвойдзе ў дамы нашы?”
Вось, Я — супраць прарокаў, — кажа Госпад, — якія карыстаюцца сваімі мовамі і кажуць: “Кажа Госпад”.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я звярну аблічча Сваё супраць вас на няшчасце і знішчу ўсю Юду.
“І гэта вам знак, — кажа Госпад, — што Я пакараю вас у гэтым месцы, каб вы пазналі, што Мае словы споўняцца па праўдзе цалкам на ваша няшчасце”.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: «Вось, Я выступлю супраць стужак, якімі вы ловіце душы, як птушак, і пазрываю іх з рук вашых; і душы, якія вы захапілі, выпушчу на волю, як птушак,
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “За тое, што вы прадказвалі падманнае і мелі фальшывае бачанне, вось, таму Я супраць вас, — кажа Госпад Бог, —
І аблічча Маё Я звярну супраць іх: з агню яны выйшлі, і агонь іх загубіць. І даведаецеся, што Я — Госпад, калі аблічча Маё звярну супраць іх,
І Я Сам звярну аблічча Маё супраць яго, і выкараню яго з народа яго за тое, што ён даў патомства сваё Малоху, спаганіў святыню Маю ды зняважыў святое імя Маё.
Я павярну аблічча Сваё на вас, і будзеце вы падаць ад ворагаў вашых, і будуць панаваць над вамі тыя, якія вас зненавідзелі, і будзеце вы ўцякаць, хоць ніхто не будзе гнацца за вамі.
А прарок, разбэшчаны пыхаю, які захоча гаварыць у імя Маё тое, чаго Я не загадаў, каб ён гаварыў, або ў імя чужых багоў, будзе забіты.
Госпад не даруе яму, але тады тым больш узгарыцца гнеў Яго і лютасць супраць таго чалавека, і прыйдуць на яго ўсе праклёны, якія запісаны ў гэтым скрутку, і вынішчыць Госпад імя яго з-пад неба,
Бо вочы Госпада – да справядлівых, і вушы Яго – да просьбаў іх; але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць ліха».