Або хай бы я не існаваў, бы патаемны выкідыш ці тыя, што, пачатыя, не ўбачылі святла.
ЕРАМІІ 20:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ён, які не забіў мяне ва ўлонні маці, каб сталася для мяне маці мая магілай, а ўлонне яе вечна было цяжарным. Біблія (пераклад А.Бокуна) за тое, што не забіў мяне ва ўлоньні [маці], каб сталася для мяне маці мая магілай маёй, а ўлоньне ейнае было цяжарным вечна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) за тое, што ён не забіў мяне ў самай нутрыне - так, каб маці мая была мне труною, і чэрава яе заставалася вечна цяжарнае. |
Або хай бы я не існаваў, бы патаемны выкідыш ці тыя, што, пачатыя, не ўбачылі святла.
Калі б хто нарадзіў сто дзяцей, і жыў шмат гадоў, і дні яго гадоў памножыліся, а душа яго не насыцілася дабром маёмасці сваёй, і нават не меў бы пахавання, аб такім я кажу, што шчаслівейшы за яго выкідыш.
«Гора мне, маці мая, што мяне нарадзіла, бо нарадзіла ты мяне, чалавека звадкі і чалавека нязгоды на ўсёй зямлі! Не пазычаю і не даю нікому пазыкі, але ўсе мяне праклінаюць.