ЕРАМІІ 16:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо вось гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Вось, Я спыню на гэтым месцы на вашых вачах ды ў вашых днях голас весялосці і голас радасці, голас жаніха і голас нявесты. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я зраблю, што спыніцца на гэтым месцы, на вачах вашых і ў дні вашыя голас вясёласьці і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: вось, Я спыню на месцы гэтым і ў дні вашыя голас радасьці і голас весялосьці, голас жаніха і голас нявесты. |
І забяру Я ад іх голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, голас жорнаў і святло лямпы,
І Я зраблю, што сціхне ў гарадах юдэйскіх ды на вуліцах Ерузаліма голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, бо пустыняй станецца зямля гэтая».
бо Я, Госпад, буду гаварыць; усякае слова, што Я скажу, станецца напэўна: не прадоўжыцца яно даўжэй, але ў дні вашы, дом упорысты, Я скажу слова і выканаю яго!” — кажа Госпад Бог».