Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 8:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і ўбачыў я: і вось, была там істота, падобная выглядам да чалавека; ад таго, што выглядала падобным на яго сцёгны, унізе быў агонь, і ўгару ад таго, што выглядала падобным на сцёгны, было штосьці, што нагадвала бляск злітка золата са срэбрам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І я паглядзеў, і вось, быў там [Нехта], падобны да выгляду [чалавека] вогненнага; і ўніз ад выгляду сьцёгнаў ягоных — агонь, а ўгару ад выгляду сьцёгнаў ягоных — выгляд зьзяньня як выгляд бурштыну.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўбачыў я: і вось падабенства, як бы вогненнае, і ад сьцёгнаў яго і ніжэй - агонь, і ад сьцёгнаў яго і вышэй - як бы зьзяньне, як бы сьвятло полымя.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 8:2
7 Крыжаваныя спасылкі  

І я паглядзеў: і вось, віхор дзьмуў з поўначы, і велізарная хмара, і агонь палымнеючы, ды бляск кругом яго, і з сярэдзіны яго — штосьці накшталт злітка золата са срэбрам, — гэта значыць з сярэдзіны агню;


І завёў Ён мяне туды, і вось, з’явіўся чалавек, які меў выгляд як бы [ён] з медзі; і меў ён у руцэ сваёй вяроўку з ільну, і ў другой руцэ — прут вымяральны, а стаяў ён пры браме.


І сталася, што шостага года, пятага дня шостага месяца сядзеў я ў сваім доме, і старэйшыны Юды сядзелі перада мной, і супачыла там на мне рука Госпада Бога,


і цела яго было падобна да тапазу, і твар яго — да ззяння маланкі, і вочы яго былі, як факелы агністыя, і рукі яго і тое, што было ўнізе аж да ног, — накшталт ззяючай медзі, і голас размоў яго — як гоман людзей.