Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 8:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І я паглядзеў, і вось, быў там [Нехта], падобны да выгляду [чалавека] вогненнага; і ўніз ад выгляду сьцёгнаў ягоных — агонь, а ўгару ад выгляду сьцёгнаў ягоных — выгляд зьзяньня як выгляд бурштыну.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І ўбачыў я: і вось падабенства, як бы вогненнае, і ад сьцёгнаў яго і ніжэй - агонь, і ад сьцёгнаў яго і вышэй - як бы зьзяньне, як бы сьвятло полымя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 і ўбачыў я: і вось, была там істота, падобная выглядам да чалавека; ад таго, што выглядала падобным на яго сцёгны, унізе быў агонь, і ўгару ад таго, што выглядала падобным на сцёгны, было штосьці, што нагадвала бляск злітка золата са срэбрам.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 8:2
7 Крыжаваныя спасылкі  

І я ўбачыў, і вось, вецер гвалтоўны прыйшоў з поўначы, і хмара вялікая, і агонь палючы, і зьзяньне кругом, а ў сярэдзіне ягонай — нібыта бурштын, [які зьзяе] ў сярэдзіне агню.


І сталася ў шостым годзе, у пятым [дні] шостага месяца, сядзеў я ў доме маім, і старшыні Юды сядзелі перад абліччам маім, і супачыла там на мне рука Госпада ГОСПАДА.


І Ён завёў мяне туды, і вось, чалавек, які меў выгляд, нібы з медзі; і вяроўка ільняная ў руцэ ягонай, і прут для мераньня. І ён стаяў пры браме.


А цела ягонае — як тапаз, і аблічча ягонае — як выгляд маланкі, і вочы ягоныя — як полымя паходні, і рамёны ягоныя, і ногі ягоныя — колеру медзі блішчастай, а голас словаў ягоных — голас мноства [людзей].


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы