ЕЗЭКІІЛЯ 6:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І трупы сыноў Ізраэля Я пакладу перад абліччам ідалаў вашых, і косці вашы Я раскідаю вакол ахвярнікаў вашых; Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я палажу трупы сыноў Ізраіля перад ідаламі вашымі, і косткі вашыя параскідаю вакол ахвярнікаў вашых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакладу сыноў Ізраілевых перад ідаламі іхнімі, і рассыплю косткі вашыя вакол ахвярнікаў вашых. |
І, павярнуўшыся, Осія ўбачыў там магілы, якія былі на гары, і паслаў, і прынёс косці з магіл, і спаліў іх на ахвярніку, і апаганіў яго па слове Госпада, якое абвясціў чалавек Божы, прадказаўшы гэтыя падзеі.
Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;
«Таму, вось, прыйдуць дні, — кажа Госпад, — што не будзе гаварыцца больш пра Тафэт або пра лагчыну Бэн-Гэном, але пра лагчыну Забойства, і ў Тафэце будуць хаваць памерлых, бо не будзе [іншага] месца.
і сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, гэта месца пасада Майго і месца слядоў ног Маіх, дзе Я буду вечна жыць сярод ізраэльцаў; ужо дом Ізраэля не апаганіць Майго святога імя — ані ён сам, ані цары яго — распустай сваёю і трупамі сваіх цароў у смерці іх,