ЕЗЭКІІЛЯ 5:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вазьмі з іх малую толькі частку, і закруці ў крысо свайго плашча; Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьмеш з іх малую толькі частку і ўкруціш у крысо плашча твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вазьмі з гэтага невялікую колькасьць і завяжы іх сабе ў крысьсе. |
А частку ўбогіх людзей, у якіх не было аніякай маёмасці, пакінуў Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, у зямлі Юды, і даў ім вінаграднікі і палі ў той дзень.
І прыйшоў Ярэмія да Гадаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і абжыўся з ім сярод народа, які застаўся ў краіне.
Толькі некаторых з бяднейшых людзей зямлі Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, пакінуў як вінаградараў і земляробаў.
Адну частку іх спаліш у агні ў цэнтры горада, калі скончацца дні аблогі; і возьмеш другую частку, і пасячэш яе мечам вакол яго; а трэцюю частку раскідаеш з ветрам, і на іх Я выцягну меч.
і возьмеш яшчэ з іх крышку, і кінеш у агонь, і спаліш іх агнём; і выйдзе з гэтага агонь. І скажаш ты да ўсяго дому Ізраэля:
А якая ж цесная брама і вузкая дарога, што вядзе да жыцця, і нямнога такіх, што знаходзяць яе.