Сем дзён ачышчай ахвярнік і асвячай яго, хай будзе ён святыняй святынь: усё, што дакранецца да яго, асвяціцца.
ЕЗЭКІІЛЯ 44:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі будуць выходзіць на знешні панадворак да людзей, то павіннны зняць з сябе сваё адзенне, у якім спаўнялі службу, і пакласці яго ў пакоях святых, і апрануць на сябе іншыя шаты, і не асвячаць людзей у сваіх шатах. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі будуць выходзіць на вонкавы панадворак, на панадворак вонкавы да народу, яны здымуць шаты свае, у якіх яны служылі, і пакладуць у пакоях сьвятых, і апрануць іншыя шаты, каб не асьвячаць народ, [дакранаючыся] шатамі сваімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі трэба будзе выйсьці на зьнешні двор, на зьнешні двор да народу, тады яны павінны будуць зьняць вопратку сваю, у якой яны служылі і пакінуць яе ў сьвяшчэнных пакоях і апрануцца ў іншую вопратку, каб сьвяшчэнным адзеньнем сваім не дакранацца да народу. |
Сем дзён ачышчай ахвярнік і асвячай яго, хай будзе ён святыняй святынь: усё, што дакранецца да яго, асвяціцца.
і асвяці ўсё, і хай стане яно святым з святых: кожны, хто дакранецца іх, асвяціцца.
і сказаў мне ён: «Гэта месца, дзе святары будуць гатаваць ахвяры за злачынства і за грэх, дзе будуць пячы ахвяру з ежы, каб не мусілі іх выносіць на знешні панадворак, асвячаючы гэтым народ».
Тады Аарон увойдзе ў палатку сустрэчы, здыме шаты льняныя, якія перш надзеў, уваходзячы ў месца святое, ды пакладзе іх там.
Хай апранецца ён у шаты святыя льняныя, ільнянымі штанамі хай прыкрые сорам, перапаяшацца льняным поясам, а на галаву ўскладзе льняны кідар — гэта святыя шаты. Хай абмыецца вадою і апране ўсё гэта.
Кожны, хто дакранецца да яе мяса, будзе асвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзенне, то апырсканае хай будзе абмыта вадой на святым месцы.
або знойдзе згубленую рэч і не прызнаецца, ды яшчэ і прысягне фальшыва ў чымсьці з усяго таго, у чым звычайна чалавек грашыць,
вось жа, хто так зграшыць і будзе вінаваты, хай аддасць ён усё тое, што забраў праз крадзеж або падман, або тое пазычанае, што не аддаў, або тое згубленае, што знайшоў,
“Калі будзе несці чалавек асвячонае мяса ў крысе адзення свайго і краем яго дакранецца да хлеба, або да чаго-небудзь варанага, або да віна, або да алею, або да якой-небудзь ежы, ці тады будзе асвячоны?”» На гэта ж святары адказалі: «Не».