І прысценак перад святыняй меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна шырыні святыні, і дзесяць локцяў шырыні перад святыняй.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:49 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а даўжыня прысенкаў была дваццаць локцяў, і шырыня — дванаццаць локцяў, і ўваходзілі ў іх па дзесяці прыступках, і слупы былі на вушаках, адзін з аднаго, другі ж — з другога боку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Даўжыня прысенкаў — дваццаць локцяў, а шырыня — адзінаццаць локцяў, і па прыступках уваходзяць у яе. І слупы [былі] пры філярах, адзін з аднаго боку, а другі з другога боку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Даўжыня бабінца - дваццаць локцяў, а шырыня - адзінаццаць локцяў, і ўзыходзяць у яго па дзесяці прыступках; і былі падпоры ў слупоў: адна - з аднаго боку, а другая - з другога. |
І прысценак перад святыняй меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна шырыні святыні, і дзесяць локцяў шырыні перад святыняй.
Таксама перад фасадам святыні паставіў такія калоны: адну з правага боку і другую — з левага; правую назваў Яхін, і левую — Баоз.
І яе прысенкі былі пры знешнім панадворку; і на яе вушаках былі пальмы, і ўваходзілі ў яе па васьмі прыступках.
І прысенкі яе знаходзіліся пры знешнім панадворку, і разной работы пальмы былі на яе вушаках з аднаго і другога боку, і ўваход у яе меў восем прыступак.
І яе прысенкі вялі да знешняга панадворка, і аздабленні ў выглядзе пальмаў былі на яе вушаках з аднаго і другога боку, і ўваход у яе меў восем прыступак.
Хто пераможа, таго ўчыню калонай у святыні Бога Майго, і больш з яе не выйдзе, і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерузаліма, які сыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае.