Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 6:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І прысценак перад святыняй меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна шырыні святыні, і дзесяць локцяў шырыні перад святыняй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Прысенак перад Дому Сьвятым меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна да шырыні Дому, і дзесяць локцяў шырыні перад Домам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 і бабінец перад храмам дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна шырыні храма, і дзесяць локцяў шырыні перад храмам.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 6:3
11 Крыжаваныя спасылкі  

Дом, які цар Саламон будаваў для Госпада, меў шэсцьдзесят локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.


І зрабіў ён у святыні наўскосныя вокны з кратамі,


І большая зала мела наўкола тры рады з распілаваных камянёў і адзін рад з абчэсанага кедра; падобна як унутраная зала святыні Госпада і прысенак святыні.


І два слупы паставіў ён у прысценку святыні; і пастаўлены з правага боку слуп ён назваў Яхін, і пастаўлены з левага боку слуп назваў Баоз.


А даў Давід Саламону, сыну свайму, план порціка, і святыні, і кладовак, і сталовых, і ўнутраных спальняў, і дома для перамалення,


І ўвёў мяне ў прысенкі святыні, і змераў вушакі прысенкаў: пяць локцяў з аднаго і пяць локцяў з другога боку, і брама была шырынёю ў чатырнаццаць локцяў, і бакі брамы мелі тры локці з аднаго боку і тры локці з другога;


І змераў ён даўжыню будынка перад адгароджанай прасторай з задняга боку з яго мурамі з аднаго і другога боку — сто локцяў. Галоўны будынак, і ўнутраная частка храма, і прысенкі звонку былі паабіваныя дрэвам,


Потым пераносіць Яго д’ябал у святы горад і ставіць Яго на вышыні святыні,


і хадзіў Ісус па святыні ў прысенках Саламона.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы