І так, атрымаўшы хлеб і страву з сачэвіцы, пад’еў ён і напіўся, і ўстаў і пайшоў, мала зважаючы, што прадаў першародства.
ЕЗЭКІІЛЯ 4:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вазьмі сабе пшаніцы, і ячменю, і бобу, і сачавіцы, і проса, і жытняй мукі ды ўсё ўкладзі ў адну пасудзіну і прыгатуй сабе з гэтага хлеб на столькі дзён, колькі будзеш ляжаць на сваім баку — трыста дзевяноста дзён будзеш ты есці яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты вазьмі сабе пшаніцы і ячменю, бобу і сачэвіцы, проса і чарнухі, і ўсё ўкладзі ў адзін посуд, і зрабі сабе з гэтага хлеб. Будзеш яго есьці столькі дзён, колькі будзеш ляжаць на баку тваім, трыста дзевяноста дзён будзеш есьці яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вазьмі сабе пшаніцы і ячменю, і бабоў і сачыўкі, і проса і вікі, і ўсып іх у адну пасудзіну, і зрабі сабе зь іх хлябы, па ліку дзён, якія ты будзеш ляжаць на баку тваім; трыста дзевяноста дзён ты будзеш есьці іх. |
І так, атрымаўшы хлеб і страву з сачэвіцы, пад’еў ён і напіўся, і ўстаў і пайшоў, мала зважаючы, што прадаў першародства.
Ці ж, калі зраўняе яе паверхню, не сее чарнушку і не рассыпае кмен? Ці не сее пшаніцу і ячмень, а полбу — на ўзбоччы іх?
І дадаў Госпад: «Гэтак будуць есці ізраэльцы сваю нячыстую ежу сярод паганаў, да якіх Я выкіну іх».
І сказаў мне: «Сын чалавечы, вось, Я зламлю падпору хлеба ў Ерузаліме, так што, поўныя гора, будуць яны есці хлеб па вазе і са страхам будуць піць ваду, дакладна адмераную,