Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 37:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

«І ты, сын чалавечы, вазьмі сабе кавалак дрэва і напішы на ім: “Юдэі і ізраэльцам, яе сябрам”. І вазьмі другі кавалак дрэва і напішы на ім: “Язэпу, дрэву Эфраіма, і ўсяму дому Ізраэля, яго сябрам”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

«А ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе [кавалак] дрэва і напішы на ім: “Для Юды і сыноў Ізраіля, таварышаў ягоных”. І вазьмі другі [кавалак] дрэва і напішы на ім: “Для Язэпа і ўсяго дому Ізраіля, таварышаў ягоных”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

а ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе адно жазло і напішы на ім: «Юду і сынам Ізраілевым, што ў спрымірэнстве зь ім»; і яшчэ вазьмі жазло і напішы на ім: «Язэпу», гэта - жазло Яфрэмава і ўсяго дому Ізраілевага, што ў спрымірэнстве зь ім.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 37:16
10 Крыжаваныя спасылкі  

А Рабаам цараваў толькі над тымі ізраэльцамі, якія пражывалі ў гарадах Юдэі.


І Ізраэль адлучыўся ад дому Давіда аж па сённяшні дзень.


І сабраў увесь народ Юдэі і Бэньяміна, і з імі чужынцаў з Эфраіма, і з Манасы, і з Сімяона; вельмі многія бо да яго ўцяклі з Ізраэля, бачачы, што Госпад, Бог яго, з ім.


Тады спыніцца зайздрасць Эфраіма ды праціўнікі Юды будуць выгублены. Эфраім не будзе больш зайздросціць Юдзе, а Юда не будзе больш ваяваць супраць Эфраіма.


І прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:


І вось, я пасвіў жывёлу на забіццё для гандляроў статкам. І ўзяў я сабе дзве палкі: адну назваў «Ласка» і другую назваў «Вяроўка»; і пасвіў статак.