ЕЗЭКІІЛЯ 29:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У параўнанні з іншымі царствамі будзе яно самае слабое, і ніколі не падымецца яно над іншымі народамі; і зменшу іх лік, каб больш не панавалі над народамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сярод валадарстваў будзе яно слабое, і ніколі не падымецца над народамі. Я зьменшу іх, каб не панавалі над народамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яно будзе слабейшае за іншыя царствы і ня будзе болей узносіцца над народамі: Я паменшу іх, каб яны не валадарылі над народамі. |
каб было царства пакорным, не паўставала, але захоўвала запавет яго і было яму верным.
каб расло і разрасталася яно ў буйны вінаград, невялікі ў вышыню, каб галіны яго паварочваліся да яго і карані яго былі пад ім. Такім чынам, стаўся вінаградны куст, і прынёс плады на галінках, і выпусціў парасткі.
Гэта кажа Госпад Бог: “І Я знішчу выявы і выдалю ідалаў з Мемфіса, і валадара не будзе ўжо ў зямлі Егіпецкай, і навяду Я страх на зямлю Егіпта.
«Сын чалавечы, скажы фараону, цару Егіпецкаму, ды ўсяму мноству яго: “Да каго падобным стаў ты ў сваёй вялікасці?
«Сын чалавечы, галасі над фараонам, царом Егіпецкім, ды скажы яму: “Леў сярод народаў, прапаў ты, а быў ты, як кракадзіл на моры; пускаў ты бурбалкі ў рэках сваіх, і муціў ваду сваімі лапамі, ды рабіў мутнымі рэкі іх”.
І будуць праходзіць праз мора трывогі, і ўдарыць іх хваля марская, і высахнуць усе глыбіні ракі; ды будзе ўпакорана пыхлівасць Асірыі і валадаранне Егіпта спыніцца.