Вось, ты спадзяешся на гэтую надламаную палку трысняговую, на Егіпет; калі абапрэцца на яе чалавек, яна ўваб’ецца ў руку яго і праб’е яе: гэткі фараон, цар Егіпта, да ўсіх, хто на яго спадзяецца.
ЕЗЭКІІЛЯ 17:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не дапаможа яму фараон вялікім войскам і шматлікім народам у баі, калі насыплюць вал і пабудуюць умацаванні, каб загубіць мноства людзей. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не дапаможа яму фараон войскам вялікім і супольнасьцю шматлікай у баі, калі насыплюць вал і пабудуюць махіны [для аблогі], каб загубіць мноства душаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зь вялікаю сілаю і шматлікім народам фараон нічога ня зробіць дзеля яго ў гэтай вайне, калі будзе насыпаны вал і пабудаваны будуць абложныя вежы на пагібель многіх душаў. |
Вось, ты спадзяешся на гэтую надламаную палку трысняговую, на Егіпет; калі абапрэцца на яе чалавек, яна ўваб’ецца ў руку яго і праб’е яе: гэткі фараон, цар Егіпта, да ўсіх, хто на яго спадзяецца.
тых, якія ідуць, каб ваяваць з халдэямі і каб напоўніць іх трупамі людзей, якіх Я забіў у лютасці Сваёй і ў гневе Сваім, бо Я схаваў аблічча Сваё перад гэтым горадам дзеля ўсякае ліхоты іх:
Войска фараона выйшла ў той час з Егіпта. І халдэі, якія аблягалі Ерузалім, пачуўшы такую навіну, адступілі ад Ерузаліма.
«Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Так скажаце цару Юдэйскаму, які паслаў вас да Мяне па раду: “Вось, войска фараона, якое выйшла вам на дапамогу, вернецца ў сваю зямлю, у Егіпет.
І сталася ў дзевятым годзе яго царавання, у дзесятым месяцы, у дзесяты дзень месяца, прыйшоў цар Бабілона Набукаданосар, ён і ўсё войска яго, супраць Ерузаліма; і абклалі яго, і збудавалі супраць яго валы наўкола.
«Дакуль марнеюць нашы вочы, дарэмна чакаючы дапамогі! З вартавой вежы нашай выглядалі мы народ, які можа нас збавіць.
І пастаў на ёй аблогу супраць яго, і пабудуй вежы, і насып вал, і пастаў супраць яго лагер, і пастаў тараны кругом.
І цар поўначы падыдзе, і насыпле вал, і здабудзе вельмі ўмацаваны горад, і рукі поўдня не вытрымаюць, і народ яго выбраны не будзе мець сілы супрацівіцца.
Калі ж якое дрэва не надаецца на ежу, ссячы яго і пабудуй махіны, пакуль не здабудзеш горада, які з табой ваюе».