Гора народу грэшнаму, народу, абцяжаранаму беззаконнем, племю разбэшчанаму, дзецям пагібельным! Яны пакінулі Госпада, пагардзілі Святым Ізраэлевым, павярнуліся спіной.
ЕЗЭКІІЛЯ 16:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сапраўды, ты — дачка сваёй маці, якая пагрэбавала сваім мужам і сваімі дзецьмі; і ты — сястра сваіх сясцёр, якія пагрэбавалі сваімі мужамі і сваімі дзецьмі. Маці ваша была хетэйка, а бацька ваш — амарэй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты — дачка маці тваёй, якая здрадзіла мужу свайму і сынам сваім, і ты — сястра сёстраў тваіх, якія здрадзілі мужам сваім і сынам сваім. Маці вашая — Хетка, а бацька ваш — Амарэец. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты - дачка ў маці твае, якая кінула мужа свайго і дзяцей сваіх, і ты - сястра ў сёстраў тваіх, якія кінулі мужоў сваіх. Маці ваша Хэтэянка, і бацька ваш Амарэй. |
Гора народу грэшнаму, народу, абцяжаранаму беззаконнем, племю разбэшчанаму, дзецям пагібельным! Яны пакінулі Госпада, пагардзілі Святым Ізраэлевым, павярнуліся спіной.
І, маючы надзею на сваю прыгажосць, скарыстала славу сваю дзеля распусты, і распуснічала ты з кожным праходзячым, хто сустрэўся,
і скажы: гэта кажа Госпад Бог да Ерузаліма: “Паходжанне тваё і нараджэнне тваё — з зямлі Ханаан, бацька твой — амарэй, і маці твая — хетэйка.
І прайшоў Я каля цябе, і ўбачыў цябе; і вось, твой час, і час кахаючых. І расцягнуў Я плашч Свой над табою, і закрыў твой сорам; і звязаўся з табою прысягай, і ўвайшоў з табою ў запавет, — кажа Госпад Бог, — і стала ты Маёю.
І на працягу аднаго месяца забіў трох пастухоў, і абрыдлі яны душы маёй; а іх душа адвярнулася ад мяне.
І пачалі яны наракаць на Бога і Майсея, і казалі: «Навошта вы вывелі нас з Егіпта, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады; душа наша ўжо гадзіцца гэтай нягоднаю ежаю».
Не рабі падобным чынам Госпаду, Богу твайму, бо ўсе брыдкія рэчы, якія адвяргае Госпад і якія ненавідзіць, яны чынілі для сваіх багоў, нават сваіх сыноў і дачок складаючы ў ахвяру і праводзячы праз агонь.
Не пакланяйся ім і не служы ім, бо Я — Госпад, Бог твой, Бог руплівы апякун, Які карае ліхоту бацькоў ў дзецях да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, што ненавідзяць Мяне,