Ён сказаў яму: «За тое, што ты не захацеў паслухаць голас Госпада, вось, як толькі ты адыдзеш ад мяне, то нападзе на цябе леў!» І калі той трохі адышоў, напаў на яго леў і забіў яго.
ЕЗЭКІІЛЯ 14:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі на гэтую зямлю нашлю Я найгоршых звяроў, каб абязлюдзіць яе і зрабіць з яе пустыню, дзе ніхто, акрамя дзікіх звяроў, не зможа праходзіць, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі Я прывяду дзікіх зьвяроў на зямлю гэтую і зраблю яе бясплоднай, і станецца яна пусткаю, каб ніхто акрамя дзікіх зьвяроў не праходзіў там, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Альбо, калі б Я паслаў на гэтую зямлю лютых зьвяроў, якія асірацілі б яе, і яна ад тых зьвяроў зрабілася б пустою і непраходнаю, |
Ён сказаў яму: «За тое, што ты не захацеў паслухаць голас Госпада, вось, як толькі ты адыдзеш ад мяне, то нападзе на цябе леў!» І калі той трохі адышоў, напаў на яго леў і забіў яго.
І, калі яны там спачатку абжыліся, яны не баяліся Госпада. І Госпад напусціў на іх ільвоў, якія забівалі іх.
Дзве рэчы спаткалі цябе, хто пашкадуе цябе? Спусташэнне і загуба, голад і меч, а хто пацешыць цябе?
І Я дапушчу на іх чатыры віды, — кажа Госпад, — меч, каб забіваў; сабак, каб разрывалі; птушак паднебных і звяроў зямных, каб жэрлі і нішчылі.
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
Бо, вось, так кажа Госпад Бог: “Калі бо на Ерузалім Я напушчу чатыры Свае страшныя бяды: меч, і голад, і дзікіх звяроў, і пошасць, каб у ім вынішчыць людзей і жывёлу,
і пашлю на вас голад і дзікіх звяроў, і яны асірацяць цябе, і пошасць і кроў пройдуць праз цябе, і ўзвяду на цябе меч”. Я, Госпад, сказаў гэта».
Я напушчу на вас звяроў палявых, якія пазбавяць вас дзяцей вашых і знішчаць жывёлу вашу, ды зменшаць колькасць вашу; пустымі стануцца дарогі вашы.
Таму паслаў Госпад на народ пякучых змеяў, якія кусалі народ, і памерла шмат народа з Ізраэля.