І скіраваў Госпад да мяне наступнае слова: «Што ты бачыш, Ярэмія?» І адказаў я: «Бачу я галіну міндальнага дрэва Таго, Хто чувае».
ЕЗЭКІІЛЯ 12:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таму скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Ужо ніводнае Маё слова не будзе адтэрмінавана; слова, якое скажу, здзейсніцца”, — кажа Госпад Бог». Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ужо ня будзе затрымлівацца кожнае слова Маё. Слова, якое Я прамоўлю, споўніцца, кажа Госпад ГОСПАД”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: ніводнае з слоў Маіх ужо ня будзе адкладзена, але слова, якое Я скажу, збудзецца, кажа Гасподзь Бог. |
І скіраваў Госпад да мяне наступнае слова: «Што ты бачыш, Ярэмія?» І адказаў я: «Бачу я галіну міндальнага дрэва Таго, Хто чувае».
Госпад жа сказаў мне: «Добра бачыш, бо Я чуваю над словам Маім, каб скора споўніць яго».
Другі раз скіраваў Госпад слова Сваё да мяне: «Што ты бачыш?» І сказаў я: «Бачу я кацёл, што кіпіць, і твар яго з паўночнага боку».
Выйшаў леў са свайго логавішча, і нішчыцель народаў узрушыўся. Выйшаў ён з месца свайго, каб перамяніць зямлю тваю ў пустыню; гарады твае будуць спустошаны і застануцца без жыхароў.
Тыя, што ўхаваюцца ад меча, вернуцца з зямлі Егіпецкай у зямлю Юды ў вельмі малой лічбе, каб пазнала ўся рэшта Юды, якая прыбыла ў зямлю Егіпецкую з намерам качаваць там, чыё слова здзейсніцца: Маё ці іх?”
«Сын чалавечы, вось, ізраэльцы кажуць: “Бачанне, якое ён мае, прарочыць пра дні далёкія і часы пазнейшыя. Ён праракуе для далёкай будучыні”;
Бо хто прадае, да таго, што прадаў, не вернецца, нават калі застанецца пры жыцці. Бо бачанне над усім багаццем яго не спыніцца, і ніхто дзеля сваёй правіннасці не зможа захаваць жыццё.
Надышла на цябе няшчасная доля, о жыхар зямлі; надышоў час, блізкі дзень гора, і няма радасці на ўзгорках.
Дык памятай, як ты атрымаў і чуў, і захавай, і навярніся. Бо калі не будзеш чуваць, прыйду да цябе, як злодзей, і не будзеш ведаць гадзіны, у якую прыйду да цябе.