ЕЗЭКІІЛЯ 12:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Я зраблю, што гэтай прыказцы будзе канец, і не будзе больш яе паўтараць народ у Ізраэлі”, і скажы ім, што набліжаюцца дні, і кожнае слова бачання здзейсніцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зраблю, што ня будзе прыказкі гэтай і ня будуць больш паўтараць яе ў Ізраілі”. Бо гэта прамоў да іх: “Надыходзяць дні, і слова кожнага відзежу [зьдзейсьніцца]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму скажы ім; так кажа Гасподзь Бог: зьнішчу гэтую прымаўку, і ня будуць ужо ўжываць такой прымаўкі ў Ізраіля; але скажы ім: блізкія дні, калі збудзецца кожная ўява прарочая. |
А цяпер перастаньце кпіць, каб часам тужэй не зацягнуліся кандалы вашы; чуў я рашэнне Госпада, Бога Магуццяў, знішчыць усю зямлю.
бо Я, Госпад, буду гаварыць; усякае слова, што Я скажу, станецца напэўна: не прадоўжыцца яно даўжэй, але ў дні вашы, дом упорысты, Я скажу слова і выканаю яго!” — кажа Госпад Бог».
Вось, кожны, хто гаворыць народу прыказаку пра цябе, скарыстае яе, кажучы: “Якая маці, такая і дачка яе”.
«І ты, сын чалавечы, кажы: гэта вось кажа Госпад, Бог зямлі Ізраэля: “Канец прыходзіць, канец для чатырох канцоў свету;
Трубіце трубой на Сіёне, галасіце на святой гары Маёй. Хай дрыжаць усе жыхары зямлі, бо надыходзіць дзень Госпадаў, бо ён ужо блізка.
Блізка вялікі дзень Госпадаў, блізка і вельмі скора прыйдзе; голас дня Госпада жудасны; ад яго перапалохаецца адважны.
Бо вось надыдзе дзень палючы, як печ; і ўсе пыхліўцы і ўсе, хто чыніць бязбожнае, будуць саломаю; і спаліць іх гэты надыходзячы дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — ён не пакіне па іх ані кораня, ані галінкі.