Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 10:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі херубіны затрымліваліся, таксама і яны затрымліваліся, і калі падымаліся, то падымаліся таксама і яны разам з імі; бо быў у іх дух істоты жывой.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі херувімы затрымліваліся, таксама і яны затрымліваліся, а калі падымаліся, падымаліся таксама і яны разам з імі, бо дух [істоты] жывой быў у іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Калі тыя стаялі, стаялі і яны; калі тыя падымаліся, падымаліся і яны, бо ў іх быў дух жывёлін.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 10:17
8 Крыжаваныя спасылкі  

Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.


І кожная ішла напрасткі: ішлі туды, куды іх вяло імкненне духу, і, ідучы, не адварочваліся.


і ў сярэдзіне яго — штосьці накшталт чатырох істот жывых; і мелі яны такі выгляд: быў у іх выгляд чалавека.


І калі херубіны ішлі, ішлі побач херубіны і пры іх колы, і калі херубіны падымалі крылы свае, каб падняцца з зямлі, колы не адварочваліся, але і самі былі побач з імі.


і пачуў я гук крылаў істот жывых, якія біліся адно аб адно, і водгук колаў, якія каціліся за жывымі істотамі, і водгук страсення вялікага.


бо закон Духа жыцця ў Хрысце Ісусе вызваліў мяне ад закону граху і смерці.


І пасля трох з паловай дзён увайшоў у іх дух жыцця ад Бога. І падняліся яны на свае ногі; і вялікі страх ахапіў тых, якія бачылі іх.