І калі прыгледзеўся я да тых істот жывых, то пры кожнай з тых істот жывых знаходзілася на зямлі адно кола.
ЕЗЭКІІЛЯ 10:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і, як пачуў я, колам гэтым была дадзена назва «галгал». Біблія (пераклад А.Бокуна) І я чуў, што колам была дадзена назва “гальгаль”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Колы гэтыя, як я чуў, былі названы: «галгал». |
І калі прыгледзеўся я да тых істот жывых, то пры кожнай з тых істот жывых знаходзілася на зямлі адно кола.
І ўсё іх цела, і плечы, і рукі, і крылы, і колы ва ўсіх чатырох былі запоўнены кругом вачамі;
А кожная істота мела па чатыры абліччы: першае аблічча было аблічча херубіна, і другое аблічча — аблічча чалавека, і трэцяе — аблічча льва, і чацвёртае — аблічча арла.
І Ён сказаў чалавеку, які быў апрануты ў ільняныя шаты, і прамовіў: «Увайдзі паміж колаў пад херубінамі, і напоўні свае далоні вугалямі агню з месца між херубінамі, і раскінь іх па горадзе». Ды ўвайшоў туды на маіх вачах.