І падляцеў да мяне адзін з серафінаў, і ў руцэ яго — вугаль, які шчыпцамі ўзяў з ахвярніка,
ЕЗЭКІІЛЯ 1:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пад крыламі мелі яны рукі чалавечыя па чатырох баках. Твары ж і крылы былі ва ўсіх чатырох: Біблія (пераклад А.Бокуна) Пад крыламі іхнімі [былі] рукі людзкія па чатырох баках іхніх. Абліччы і крылы [былі] ў-ва ўсіх чатырох. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І рукі чалавечыя былі пад крыламі ў іх, па чатырох баках іх; |
І падляцеў да мяне адзін з серафінаў, і ў руцэ яго — вугаль, які шчыпцамі ўзяў з ахвярніка,
І калі ішлі ў чатырох сваіх напрамках, то ішлі і не адварочваліся, калі ішлі, але да таго месца, куды вяло іх кола, што было першым, ішлі і іншыя, і не адварочваліся, калі ішлі.
І Ён сказаў чалавеку, які быў апрануты ў ільняныя шаты, і прамовіў: «Увайдзі паміж колаў пад херубінамі, і напоўні свае далоні вугалямі агню з месца між херубінамі, і раскінь іх па горадзе». Ды ўвайшоў туды на маіх вачах.
Кожны з іх меў па чатыры абліччы і кожны — па чатыры крылы, і пад крыламі іх — штосьці накшталт рук чалавечых;
Выцягнуў Ён штосьці, быццам руку, і схапіў мяне за валасы на галаве маёй; і дух падняў мяне ўгару між зямлёй і небам, і ў Божых бачаннях завёў у Ерузалім у прысенак брамы ўнутранай, размешчанай на паўночным баку, там, дзе знаходзіўся ідал зайздрасці.