Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДРУГІ ЗАКОН 8:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

дзе без аніякай нястачы будзеш есці хлеб свой ды будзеш цешыцца мноствам усялякіх рэчаў; камяні яе — жалеза, а з гор яе прабіваюцца медныя руднікі;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

у зямлю, дзе без ніякай нястачы будзеш есьці хлеб і нічога ня будзе бракаваць табе ў ёй; у зямлю, у якой камяні — жалеза, а з гор ейных будзеш здабываць медзь.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

у зямлю, у якой бязьбедна есьцімеш хлеб твой і ні ў чым ня мецьмеш нястачы, у зямлю, у якой камяні - жалеза, і з гор якой будзеш высякаць медзь.

Глядзіце раздзел



ДРУГІ ЗАКОН 8:9
8 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, я намаганнямі сваімі прыгатаваў усё патрэбнае для дома Госпада: сто тысяч талентаў золата і мільён талентаў срэбра, а медзі і жалеза — без вагі, бо колькасць іх пераўзыходзіць вялікае мноства. Прыгатаваў дрэва і камяні; а ты зможаш да гэтага яшчэ дадаць.


Давід прыгатаваў таксама вельмі многа жалеза на цвікі на дзверы ў брамах, і на стыкі са скрэпамі — вялікі запас медзі.


Жалеза здабываецца з зямлі, і камень, растоплены жарам, у медзь ператвараецца.


Жалеза і медзь — засаўкі твае, як дні твае — сіла твая.


каб, калі ты будзеш есці і наясіся, дабраславіў ты Госпада, Бога твайго, за зямлю найлепшую, якую даў Ён табе.


у зямлю пшаніцы, ячменю і вінаграду, у якой растуць фінікавае, гранатавае і аліўкавае дрэвы, у зямлю алею і мёду,


ён ім сказаў: «Вы вяртаецеся ў свае мясціны з вялікімі багаццямі, з мноствам жывёлы, срэбрам і золатам, меддзю, якую вы забралі ў ворагаў вашых, і жалезам, і вялікаю колькасцю адзення; падзяліце здабычу ад ворагаў паміж братамі вашымі».


Пойдзем да людзей бесклапотных у зямлю найпрасторнейшую. Дасць нам Бог месца, дзе няма ніякай нястачы ні ў чым, што ёсць на зямлі».