сказаў яму Госпад: «Вось, Я прыйду да цябе ў воблаку туманным, каб народ чуў, як Я буду гутарыць з табою, і каб паверыў ён табе назаўжды». І Майсей перадаў словы народа,
ДРУГІ ЗАКОН 5:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тварам у твар гаварыў з вамі Госпад на гары з сярэдзіны агню. Біблія (пераклад А.Бокуна) Абліччам да аблічча гаварыў з вамі ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Твар у твар гаварыў Гасподзь з вамі на гары зь сярэдзіны агню; |
сказаў яму Госпад: «Вось, Я прыйду да цябе ў воблаку туманным, каб народ чуў, як Я буду гутарыць з табою, і каб паверыў ён табе назаўжды». І Майсей перадаў словы народа,
І гаварыў Госпад з Майсеем твар у твар, як звычайна гаворыць чалавек з сябрам сваім. І, калі Майсей вяртаўся ў лагер, слуга яго, Ешуа, сын Нуна, юнак, не выходзіў з сярэдзіны палаткі.
Бо вуснамі ў вусны кажу яму, і адкрыта, а не праз згадкі і ўяўленні бачыць ён Госпада! Дык чаму асмеліліся вы дакараць паслугача Майго Майсея?»
і хай яны скажуць жыхарам той зямлі, бо яны чулі, што Ты, Госпадзе, знаходзішся ў народзе гэтым і паказваешся тварам да твару, і воблака Тваё пакрывае іх, і Ты ідзеш перад імі ўдзень у слупе воблачным, а ўначы — у слупе вогненным.
І не паўстаў больш у Ізраэлі прарок такі, як Майсей, якога ведаў бы Госпад тварам у твар,
І прамовіў Госпад да вас з сярэдзіны агню; і гук слоў вы чулі, але ўнутры аблічча не бачылі.
Дык беражыце пільна душы вашы, бо не бачылі вы ў той дзень ніякага падабенства, калі гаварыў да вас Госпад на гары Гарэб пасярод агню,
Ці чуў які народ голас Бога, Які прамаўляў з сярэдзіны агню, як ты пачуў і застаўся жывым?
Ён даў табе з неба чуць голас Свой, каб навучыць цябе; на зямлі паказаў табе агонь Свой велізарны; і ты пачуў словы Яго з сярэдзіны агню,
Гэтыя словы гаварыў Госпад да ўсіх вас на гары, з сярэдзіны агню і хмары і змроку моцным голасам, і нічога болей не дадаваў; і напісаў гэта на дзвюх табліцах каменных, якія перадаў мне.