Бэнгабэр — у Рамоце Галаадскім меў паселішчы Яіра, сына Манасы, у Галаадзе; ён кіраваў усёй ваколіцай Аргоба, што ў Басане, у шасцідзесяці вялікіх гарадах мураваных, якія мелі медныя засаўкі на брамах;
ДРУГІ ЗАКОН 4:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта Басор у пустыні, што знаходзіцца на раўніне, для сыноў Рубэна; і Рамот у Галаадзе для сыноў Гада, і Галан у Басане для сыноў Манасы». Біблія (пераклад А.Бокуна) [Гэта] Бэцэр у пустыні на раўніне для [сыноў] Рубэна, Рамот у Гілеадзе для [сыноў] Гада, і Галян у Башане для [сыноў] Манасы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бэцэр у пустыні, на раўніне ў племі Рувімавым, і Рамот у Галаадзе ў племі Гадавым, і Галан у Васане ў племі Манасііным. |
Бэнгабэр — у Рамоце Галаадскім меў паселішчы Яіра, сына Манасы, у Галаадзе; ён кіраваў усёй ваколіцай Аргоба, што ў Басане, у шасцідзесяці вялікіх гарадах мураваных, якія мелі медныя засаўкі на брамах;
А сынам Мэрары па родах іх: з пакалення Рубэна, і з пакалення Гада, і з пакалення Забулона па жэрабі далі дванаццаць гарадоў.
І тыя, хто быў з родаў сыноў Кагата, мелі гарады ў сваіх межах з пакалення Эфраіма.
Сынам жа Гэрсона з родаў паловы пакалення Манасы: Галан у Басане з яго ваколіцамі, і Астарот з яго ваколіцамі.
А таксама і з пакалення Гада: Рамот у Галаадзе з яго ваколіцамі і Маханаім з ваколіцамі яго,
каб туды мог уцячы кожны, хто забіў блізкага мімаволі і не быў яму ворагам ні ўчора, ні заўчора, ды каб мог ён уцячы ў адзін з тых гарадоў і жыў там.
і з другога боку Ярдана, на ўсходнім баку Ерыхона, вызначылі Басор у пустыні на раўніне ад пакалення Рубэна, і Рамот у Галаадзе ад пакалення Гада, і Галан у Басане ад пакалення Манасы.
Таксама сынам Гэрсона з роду Леві далі ад паловы пакалення Манасы горад для ўцёкаў Галан у Басане і Атарот з наваколлямі іх: два гарады.
Ад пакалення Рубэна за Ярданам насупраць Ерыхона горад для ўцёкаў Басор у пустыні, і Ясу,