І на восьмы дзень учынілі яны вялікі сход, бо сем дзён яны асвячалі ахвярнік ды сем дзён святкавалі ўрачыстасць.
ДРУГІ ЗАКОН 16:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шэсць дзён еж праснакі і на сёмы дзень таксама, бо ён усталяваны для Госпада, Бога твайго, і не працуй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шэсьць дзён будзеш есьці праснакі, а на сёмы дзень будзе ўрачысты сход на [ўшанаваньне] ГОСПАДА, Бога твайго, ня будзеш рабіць [аніякай] працы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Шэсьць дзён еж праснакі, а сёмага дня адданьне сьвята Госпаду, Богу твайму; не займайся працаю. |
І на восьмы дзень учынілі яны вялікі сход, бо сем дзён яны асвячалі ахвярнік ды сем дзён святкавалі ўрачыстасць.
А чыталі з кнігі закону Божага кожны дзень, ад першага дня аж да апошняга; і сем дзён святкавалі свята, і ў восьмы дзень сабралі сход па распараджэнні.
Прызначце пост святы, склічце сход, збярыце старэйшых, усіх жыхароў зямлі ў дом Госпада, Бога вашага, і ўсклікайце да Госпада:
Усе сем дзён складайце агнявую ахвяру Госпаду. Восьмага дня будзе ў вас святы сход і складзеце агнявую ахвяру Госпаду. Гэта — сход: не рабіце ніякай работы.
Дзень сёмы хай будзе для вас святым сходам; ніякай працы ў той дзень не выконвайце.