буду дабраслаўляць цябе і памнажаць нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе і як пясок, што на беразе мора. Патомства тваё завалодае гарадамі ворагаў сваіх;
ДРУГІ ЗАКОН 13:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, пільнуючы ўсе прыказанні Яго, якія Я загадваю табе сёння, каб рабіў тое, што прыемна перад абліччам Госпада, Бога твайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, захоўваючы ўсе прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня, і робячы тое, што слушна ў вачах ГОСПАДА, Бога твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі будзеш слухаць голасу Госпада, Бога твайго, захоўваючы ўсе запаведзі Ягоныя, якія сёньня пераказваю табе, робячы заўгоднае прад вачыма Госпада, Бога твайго. |
буду дабраслаўляць цябе і памнажаць нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе і як пясок, што на беразе мора. Патомства тваё завалодае гарадамі ворагаў сваіх;
Дык шукайце ж перш Валадарства Божага і Яго справядлівасці, а ўсё іншае дадасца вам.
Не кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе, Госпадзе”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсць у небе.
Такім чынам, кожны, хто слухае гэтыя словы Мае ды выконвае іх, прыпадобніцца да чалавека разумнага, які збудаваў свой дом на камені.
Не спажывай яе, каб добра табе было і дзецям тваім па табе, калі будзеш рабіць тое, што прыстойна перад абліччам Госпада.
Падпарадкоўвайся і слухайся ўсяго, што я загадваю табе, каб добра табе было і дзецям тваім па табе на векі, калі споўніш, што добрае і што мілае перад абліччам Госпада, Бога твайго.
І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з таго праклятага, каб Госпад адвярнуўся ад абурэння гневу Свайго і злітаваўся над табой, і памножыў цябе, як прысягнуў бацькам тваім,
Вы — дзеці Госпада, Бога вашага; не рабіце надрэзаў на сабе, не выстрыгайце валасоў паміж вачамі вашымі па памерлым,
Не прынось брыдоту ў дом твой, каб не было на цябе пракляцця, як і на яе; прызнавай гэта за бруд і лічы за нячыстасць ды агіднасць брыдкую, бо гэта — пракляцце.
Таксама накідалі на яго вялікую кучу камянёў, якія захаваліся да сённяшняга дня. І адвярнуўся гнеў Госпада ад іх; і назвалі тое месца лагчынаю Ахор аж да сённяшняга дня.