«Глядзіце вы, хто пагарджае, дзівіцеся ды адыдзіцеся, бо Я ў дні вашы выконваю тое, ува што ніхто не паверыць, калі б вам хтосьці аб ім гаварыў.
ДЗЕІ 8:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады і Сімон сам уверыў і па атрыманні хросту далучыўся да Піліпа; і дзівіўся ён надта, бачачы, якія знакі і вялікія цуды ўчыняюцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дый Сымон і той паверыў, і, ахрысьціўшыся, трываў пры Філіпе. А бачачы знакі і цуды вялікія, што рабіліся, дзівіўся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Увераваў і сам Сымон і ахрысьціўшыся не адыходзіў ад Піліпа; і, бачачы, як тварыліся вялікія сілы і азнакі, дзіву даваўся. |
«Глядзіце вы, хто пагарджае, дзівіцеся ды адыдзіцеся, бо Я ў дні вашы выконваю тое, ува што ніхто не паверыць, калі б вам хтосьці аб ім гаварыў.
А тых, што павераць, будуць суправаджаць такія знакі: у імя Маё будуць яны выганяць дэманаў, на новых мовах гаварыць будуць,
А што на камені – гэта тыя, што слухаюць ды з радасцю прымаюць слова; але не маюць кораня і вераць да часу, і ў час згаршэння адпадаюць.
Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць, і яшчэ большыя за гэтыя пакажа Яму справы, каб вы дзівіліся.
і пазнавалі яго, што гэта той самы чалавек, які дзеля міласціны сядзеў ля Прыгожай брамы святыні; дык напоўніла іх здзіўленне і недаўменне з прычыны таго, што напаткала яго.