ДЗЕІ 6:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сцяпан жа, поўны веры і моцы, чыніў цуды ды вялікія знакі ў народзе. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Стэфан, поўны веры і сілы, чыніў цуды і знакі вялікія ў народзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Сьцяпан, поўны веры і сілы, учыняў вялікія цуды і азнакі ў народзе. |
І ўсе, што засядалі ў радзе, угледзеўшыся ў твар яго пільна, бачылі твар яго, як твар анёла.
Таму вось, браты, нагледзьце паміж сябе сем мужоў з добрым імем і поўных Духа Святога і мудрасці, якіх паставім на гэтую патрэбу.
І спадабалася гэтая прапанова ўсім сабраным, і выбралі Сцяпана, чалавека, поўнага веры і Духа Святога, і Піліпа, і Прохара, і Міканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая Антыяхійца, празеліта,
А ён, напоўнены Духам Святым, глянуўшы ў неба, убачыў славу Божую і Ісуса, што стаяў праваруч Айца,
І людзі аднадушна прымалі, што казаў Піліп, слухаючы і бачачы знакі, якія ён учыняў:
І Ён паставіў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і настаўнікамі
Тыя, што добра спаўняюць служэнне, здабываюць сабе пачэсную ступень ды вялікую ўпэўненасць у веры, якая ёсць у Хрысце Ісусе.