І вось, дакранулася да мяне рука і падняла мяне на калені мае і на далоні маіх рук,
ДАНІІЛА 12:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я, Даніэль, убачыў, і вось, два іншыя чалавекі стаялі, адзін на беразе на тым баку ракі і другі на беразе на гэтым баку ракі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паглядзеў я, Данііл, і вось, іншыя два [мужы] стаяць, адзін — на гэтым беразе ракі, а другі — на тым беразе ракі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады я, Данііл, паглядзеў, і вось, стаяць два другія, адзін па гэты бок ракі, другі па той бок ракі. |
І вось, дакранулася да мяне рука і падняла мяне на калені мае і на далоні маіх рук,
І вось, як быццам сыны чалавечыя дакрануліся да вуснаў маіх; дык адкрыў я вусны свае і загаварыў, і сказаў таму, хто стаяў перада мною: «Госпадзе мой, у час бачання схапілі мяне болі, і ніякіх сіл не засталося ў мяне.
Ты, аднак, Даніэлю, схавай словы ды запячаткавай кнігу аж да апошніх часоў; многія пройдуць, і веды павялічацца».
І я сказаў чалавеку, апранутаму ў льняныя шаты, які знаходзіўся над водамі ракі: «Як доўга яшчэ да канца гэтых дзіўных рэчаў?»