І працягнуў Госпад руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў мне Госпад: «Вось, перадаў Я словы Мае вуснамі тваімі;
ДАНІІЛА 10:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, дакранулася да мяне рука і падняла мяне на калені мае і на далоні маіх рук, Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, рука дакранулася да мяне і паставіла мяне на каленях маіх і на далонях рук маіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але вось, дакранулася да мяне рука і паставіла мяне на калені мае і на далоні маіх рук. |
І працягнуў Госпад руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў мне Госпад: «Вось, перадаў Я словы Мае вуснамі тваімі;
І вось, як быццам сыны чалавечыя дакрануліся да вуснаў маіх; дык адкрыў я вусны свае і загаварыў, і сказаў таму, хто стаяў перада мною: «Госпадзе мой, у час бачання схапілі мяне болі, і ніякіх сіл не засталося ў мяне.
І калі ён са мною гаварыў, упаў я, збянтэжаны, тварам да зямлі, і дакрануўся ён да мяне, і паставіў мяне на ногі мае,
калі яшчэ працягваў я малітву, вось, муж Габрыэль, якога бачыў я перад тым у бачанні, дакрануўся да мяне, хутка лятаючы, у час вячэрняй ахвяры;
І, убачыўшы Яго, паў я да ног Яго, быццам нежывы. А Ён паклаў правую руку Сваю на мяне, кажучы: «Не бойся! Я – Першы, і Апошні,