Але бацька ваш усё падманвае мяне і дзесяць разоў мяняе маю плату; ды, аднак, Бог не даў яму пакрыўдзіць мяне.
ДАНІІЛА 1:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсякае слова мудрасці і разумення, якое ён атрымаў ад іх, цар знайшоў у іх дзесяцікратна лепшым, чым словы ўсіх прадказальнікаў і варажбітоў, якія былі ва ўсім яго царстве. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў-ва ўсіх справах мудрасьці і разуменьня, пра што валадар пытаўся ў іх, ён знайшоў іх у дзесяць разоў [лепшымі] за ўсіх варажбітоў і астролягаў, якія [былі] ў-ва ўсім валадарстве ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ў кожнай справе мудрага ўразуменьня, пра што ні пытаўся ў іх цар, ён знаходзіў у іх дзесяць разоў вышэй за ўсіх чарадзеяў і заклінальнікаў, якія былі ва ўсім яго царстве. |
Але бацька ваш усё падманвае мяне і дзесяць разоў мяняе маю плату; ды, аднак, Бог не даў яму пакрыўдзіць мяне.
І, з надыходам раніцы, устрывожаны, паслаў ён па ўсіх варажбітоў егіпецкіх і па ўсіх мудрацоў сваіх. І калі яны сабраліся, расказаў сон, але не было нікога, хто б вытлумачыў.
Сталася ж, калі прыходзілі юдэі, якія пражывалі ў суседстве з імі, і гаварылі нам аб гэтым дзесяць разоў з розных мясцовасцей, з якіх яны прыйшлі да нас,
Але падобнае зрабілі чараўнікі егіпецкія сваімі заклінаннямі; і зацвярдзела сэрца фараона, і не паслухаў ён іх, як сказаў Госпад.
і чараўнікі сказалі фараону: «Гэта палец Божы». Але сэрца фараона зацвярдзела, і не паслухаў ён іх, як прадказаў Госпад.
Але чараўнікі зрабілі падобнае сваімі заклінаннямі, і прывялі жаб на зямлю Егіпецкую.
І змарнее дух Егіпта ўнутры яго, і зблытаю раду яго; і будуць яны задаваць пытанні балванам і чараўнікам, варажбітам і вешчунам.
І надзяліў Бог гэтых чатырох юнакоў ведамі і ўменнем ва ўсякім пісанні і мудрасці, Даніэль жа меў разуменне ўсякіх з’яў і сноў.
І калі выйшаў загад, каб загубіць мудрацоў, шукаліся Даніэль і сябры яго, каб разам былі забіты.
і Ён змяняе часы і вякі, устараняе і ўстанаўляе цароў, дае мудрасць мудрым і разумнасць разумным.
Тады адазваўся Даніэль і сказаў у прысутнасці цара: «Дары свае захавай сабе, і падарункі свае дай іншаму; пісанне ж прачытаю табе, цару, і выясненне яго выяўлю табе.
І ўсё ж людзі, якія бачылі веліч Маю і знакі, якія чыніў Я ў Егіпце і ў пустыні, спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і не слухаліся голасу Майго,