І нарадзіла Агар Абраму сына. І Абрам назваў народжанага Агар сына свайго імем Ізмаэль.
ГАЛЯТАЎ 4:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго з нявольніцы, другога з вольнай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго ад служкі і аднаго ад свабоднай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо напісана: «Абрагам меў двух сыноў, аднаго ад рабыні, а другога ад вольнай». |
І нарадзіла Агар Абраму сына. І Абрам назваў народжанага Агар сына свайго імем Ізмаэль.
«Выгані гэтую паслугачку разам з яе сынам, бо сын гэтай паслугачкі не будзе спадкаемцам з сынам маім, Ізаакам».
Але той, што з нявольніцы, паводле цела нарадзіўся, а той, што з вольнай, – праз абяцанне.
А што кажа Пісанне? «Выгані нявольніцу і яе сына, бо не будзе спадкаемцам сын нявольніцы разам з сынам вольнай».