Бо я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў гэта вам, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хлеб,
ГАЛЯТАЎ 1:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо я яго не ад чалавека атрымаў або навучыўся яму, але праз аб’яўленне Ісуса Хрыста. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо я не праз чалавека прыняў яго і быў навучаны, але праз адкрыцьцё Ісуса Хрыста. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо і я прыняў яго і навучыўся не ад чалавека, а праз адкрыцьцё Ісуса Хрыста. |
Бо я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў гэта вам, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хлеб,
Ці на аблічча глядзіце? Калі хто ўважае, што ён Хрыстоў, дык хай разважыць у сабе, што і мы, таксама як ён, Хрыстовы.
Паўла, Апостал не ад людзей і не праз чалавека, але праз Ісуса Хрыста і Бога Айца, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых,
каб аб’явіць ува мне Сына Свайго, каб я дабравесціў пра Яго сярод паганаў, не стаў я радзіцца з целам і крывёю
Накіраваўся ж я згодна з аб’яўленнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Евангелле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бег або бягу.
Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, якія жывём і пакінуты да прыходу Госпада, не апярэдзім тых, што паўміралі.