ГАБРЭЯЎ 10:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Інакш перасталі б іх складаць, таму што служыцелі, раз ачышчаныя, не мелі б ужо аніякага ўсведамлення грахоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо іначай перасталі б прыносіць іх, бо ўжо ня мелі б сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, аднойчы ачышчаныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Інакш перасталі б прыносіць іх, бо ахвяравальнікі, ачышчаныя адзін раз, ня мелі б ужо ніякага ўсьведамленьня грахоў. |
Я, Я — Той Самы, Які нішчу правіннасці твае адносна Мяне і не ўспомню грахоў тваіх.
Зняў, як хмару, няправасці твае і грахі твае, быццам воблака; вярніся да Мяне, бо Я адкупіў Цябе!»
Ён злітуецца і пашкадуе нас, сатрэ правіннасці нашы і ўкіне ў глыбіню марскую ўсе грахі нашы.
Ты таксама: дзеля крыві прымірэння твайго выцягваю вязняў тваіх са студні, у якой няма вады.