ВЫХАД 9:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, споўніў Госпад слова гэтае ў наступны дзень, і загінула ўся жывёла егіпцян, а з жывёлы сыноў Ізраэля не загінула нічога. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабіў ГОСПАД гэтае слова назаўтра, і паздыхаў увесь статак Эгіпецкі; а ў статку сыноў Ізраіля ня здохла аніводнага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў гэта Гасподзь на другі дзень, і паздыхала ўсё быдла Егіпецкае; а з быдла сыноў Ізраілевых не памерла нічога. |
У тую ноч Я прайду па зямлі Егіпта і пазабіваю ўсё першароднае ў зямлі Егіпецкай, ад чалавека да жывёлы; і правяду суд над усімі багамі Егіпта, Я — Госпад.
І апоўначы здарылася: Госпад пазабіваў усё першароднае ў зямлі Егіпецкай, ад першароднага сына фараона, які сядзеў на троне, аж да першароднага вязня, які сядзеў у вязніцы, і ўсё першароднае жывёлы.
І аддзялю ў той дзень зямлю Гашэн, на якой знаходзіцца народ Мой, каб там не было мух, бо так ты і даведаешся, што Я — Госпад сярод зямлі;
І ўдарыў град па ўсёй зямлі Егіпецкай, па ўсім, што было на палях: ад чалавека да жывёлы; і ўдарыў град па ўсёй расліннасці палявой і паламаў кожнае дрэва краіны.