І сказаў Язэп братам сваім: «Я — Язэп! Ці жыве яшчэ бацька мой?» І не маглі адказаць яму браты, ахопленыя вялікім страхам.
ВЫХАД 4:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пайшоў Майсей, і вярнуўся да цесця свайго Етры, і сказаў яму: «Прашу цябе, пайду я і вярнуся да братоў сваіх у Егіпет, каб паглядзець, ці жывуць яны дагэтуль». Етра сказаў яму: «Ідзі ў супакоі». Біблія (пераклад А.Бокуна) I пайшоў Майсей, і вярнуўся да Етра, цесьця свайго, і сказаў яму: «Пайду і вярнуся да братоў маіх, якія ў Эгіпце, і пагляджу, ці яны яшчэ жывыя?» I сказаў Етра Майсею: «Ідзі ў супакоі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Майсей, і вярнуўся да Ётора, цесьця свайго, і сказаў яму: пайду я, і вярнуся да братоў маіх, якія ў Егіпце, і пагляджу, ці жывыя яны яшчэ? І сказаў Ётор Майсею: ідзі зь мірам. |
І сказаў Язэп братам сваім: «Я — Язэп! Ці жыве яшчэ бацька мой?» І не маглі адказаць яму браты, ахопленыя вялікім страхам.
А Элісей паслаў да яго пасланца сказаць: «Ідзі і памыйся сем разоў у Ярдане; і цела тваё стане здаровым, і будзеш ты ачышчаны ад праказы».
А Майсей пасвіў авечак для Етры, цесця свайго, святара мадыянскага; і, калі гнаў ён статак па-за пустыню, прыйшоў да гары Божай Гарэб.
А праз некалькі дзён Паўла сказаў Барнабу: «Вернемся і наведаем братоў нашых ва ўсіх гарадах, у якіх мы прапаведавалі слова Госпадава, і паглядзім, як маюцца».
Вартавы астрога перадаў Паўлу гэтыя словы: «Магістрат прыслаў, каб выпусціць вас. Дык выйдзіце цяпер ды ідзіце ў супакоі».
Нявольнікі, якія пад ярмом, няхай лічаць сваіх гаспадароў дастойнымі ўсякай павагі, каб імя Божае і навука не зневажаліся.
Ён адказаў ім: «Ідзіце ў супакоі. Госпаду даспадобы дарога ваша і шлях, якім вы накіроўваецеся».
Гэлі тады сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі, а Бог Ізраэля хай споўніць просьбу тваю, пра што маліла Яго».