І сказаў нехта з іх: «Ідзі таксама і ты з паслугачамі сваімі». Ён адказаў: «Пайду».
ВЫХАД 33:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Майсей сказаў тады: «Калі Ты не пойдзеш Сам, то не выводзь нас з гэтага месца; Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў [Майсей] Яму: «Калі ня пойдзе аблічча Тваё, не выводзь нас адгэтуль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сказаў Яму: калі ня пойдзеш Ты Сам, дык і ня выводзь нас адгэтуль: |
І сказаў нехта з іх: «Ідзі таксама і ты з паслугачамі сваімі». Ён адказаў: «Пайду».
заззяй перад Эфраімам, Бэньямінам, Манасам. Узруш сілу Тваю і прыйдзі, каб збавіць нас.
і ўвойдзеш ты ў зямлю, што ацякае малаком і мёдам. Але Я Сам не пайду з табой, каб часам не знішчыць цябе па дарозе, бо ты — народ цвёрдага карка».
«Калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, Госпадзе, малю, каб Ты пайшоў з намі; народ, што праўда, цвёрдага карка, але Ты прабач правіннасці нашыя і грахі і зрабі нас Сваёй спадчынай».
У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.