І пазабіваў ён усіх паганскіх святароў узгоркаў, якія там былі пры ахвярніках, і спаліў на іх косці чалавечыя; і вярнуўся ў Ерузалім.
ВЫХАД 22:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ляжа з жывёлай, хай будзе пакараны смерцю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожны, хто ляжа са скацінаю, няхай сьмерцю памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кожны скаталожнік хай будзе аддадзены сьмерці. |
І пазабіваў ён усіх паганскіх святароў узгоркаў, якія там былі пры ахвярніках, і спаліў на іх косці чалавечыя; і вярнуўся ў Ерузалім.
а кожны, хто не стане шукаць Госпада, Бога Ізраэля, — будзе пакараны смерцю ад малога да старога, ад мужчыны аж да жанчыны.
Не заключай пагаднення з людзьмі гэтых земляў, каб, калі будуць яны распуснічаць са сваімі багамі і складаць ім ахвяры, не запрасіў цябе хто-небудзь і каб ты не еў ахвяры іх.
Ужо не будуць складаць ахвяр сваіх дэманам, з якімі распуснічалі: гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленняў іх”.
Не кладзіся з ніякаю жывёлаю, не спаганьвай сябе з ёю. Таксама і жанчына не будзе злучацца з жывёлай, бо гэта злачынства!
ды якімі была спракуджана зямля, злачынствы якой Я пакараў, і выкінула з сябе жыхароў сваіх.
Усю ж здабычу з яго збяры на сярэдзіну плошчы яго і спалі разам з самім горадам, і такім чынам знішчы ўсё для Госпада, Бога твайго, і хай будзе ён вечна ў руінах, не адбудуецца больш.
і споўніцца той цуд, што ён прадказаў, ды скажа табе снавідзец: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты не ведаеш, і будзем ім служыць”,
Калі знойдуцца ў асяроддзі тваім, унутры адной з брам тваіх, якія дасць табе Госпад, Бог твой, мужчына або жанчына, якія зробяць тое, што ліхім будзе перад Госпадам, Богам тваім, і пераступяць запавет Яго,
завядзі таго мужчыну або жанчыну, якія дапусціліся гэтай надзвычай злачыннай справы, да брамы горада твайго і ўкамянуй.