Бо хто на воблаках зраўняецца з Госпадам, хто стане падобны Госпаду паміж сыноў Божых?
ВЫХАД 20:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не ўзыходзь па прыступках да Майго ахвярніка, каб не адкрылася галізна твая”». Біблія (пераклад А.Бокуна) I ня будзеш узыходзіць па прыступках да ахвярніка Майго, каб не была адкрытая пры ім голасьць твая”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ня ўзыходзь па прыступках да ахвярніка Майго, каб не адкрылася пры ім сарамата твая. |
Бо хто на воблаках зраўняецца з Госпадам, хто стане падобны Госпаду паміж сыноў Божых?
Зрабі ім і сподняе з ільну, каб прыкрывалі яны плоць сораму свайго ад паясніцы аж да лытак;
і хай карыстаюцца імі Аарон і сыны яго, калі будуць уваходзіць у палатку сустрэчы, або калі будуць прыступаць да ахвярніка, каб служыць у свяцілішчы, каб не памерці ад правіннасці: гэта пастанова вечная хай будзе для Аарона і патомства яго па ім.
Не гавары спехам, і сэрца тваё хай не будзе паспешным у прамаўленні слова перад Богам; бо Бог у небе, а ты на зямлі: таму хай слоў тваіх будзе нямнога.
І выступ быў даўжынёю ў чатырнаццаць локцяў і ў чатырнаццаць локцяў шырыні па чатырох вуглах яго; і абрамаванне кругом яго было на палову локця, і паглыбленне для яго — адзін локаць кругом; а прыступкі яго былі скіраваныя на ўсход.
Дык сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў Госпад: “Я аб’яўлю Сваю святасць тым, якія набліжаюцца да Мяне, ды ўслаўлюся перад усім народам”». Аарон, чуючы гэта, маўчаў.