І калі Якуб убачыў Ракель, дачку Лабана, брата маці сваёй, а таксама авечак Лабана, брата маці сваёй, падышоў, адсунуў камень ад вусця студні
ВЫХАД 2:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны адказалі: «Чалавек егіпцянін вызваліў нас ад рукі пастухоў; акрамя таго, ён і вады для нас начэрпаў, і даў пойла авечкам». Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны сказалі: «Эгіпцянін выратаваў нас ад пастухоў і нават начэрпаў нам вады, і напаіў авечак». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны сказалі: нейкі Егіпцянін абараніў нас ад пастухоў, і нават начэрпаў нам вады і напаіў авечак. |
І калі Якуб убачыў Ракель, дачку Лабана, брата маці сваёй, а таксама авечак Лабана, брата маці сваёй, падышоў, адсунуў камень ад вусця студні
Калі гэта ўбачылі жыхары зямлі Ханаан, казалі: «Гэта вялікая жалоба егіпцян», і дзеля таго названа тое месца Абэл-Міцраім.
Калі яны вярнуліся да Рагуэля, бацькі свайго, ён сказаў ім: «Чаму вы прыйшлі хутчэй, чым звычайна?»